Гражданское и патриотическое воспитание детей дошкольного возраста

Цикл методических мероприятий по теме: «Организационно – методическая деятельность учреждения дошкольного образования по гражданско-патриотическому воспитанию участников образовательного процесса»

 "Я-гражданин своей страны"

Цель: повышение профессиональной компетентности педагогических работников, родителей (законных представителей) воспитанников по вопросам гражданско-патриотического воспитания.

Форма проведения мероприятий: марафон акций.

Проведение акции предполагает 3 этапа.

1. Подготовительный (обучающий) этап: проводится подготовительная работа, в рамках которой реализуются задачи повышения профессиональных и личностных компетенций педагогов по вопросам гражданского и патриотического воспитания детей и взаимодействия с родителями в данном направлении; повышения психолого-педагогической культуры родителей (например, консультация для педагогов, разработка памятки-буклета для родителей).

2. Этап реализации: проводится акция.

3. Рефлексивный этап: работа направлена на получение обратной связи от детей и родителей (например, беседы с детьми, видеозапись отзывов родителей об участии в акции, оформление фотовыставки и др.).

Октябрь

Акция "Я люблю Беларусь"

Цель: повышение профессиональной компетентности педагогических работников по вопросам приобщения воспитанников и родителей к  национальным ценностям и традициям белорусского народа.

Январь

Акция "Беларусь Олимпийская"

Цель: развитие интереса и уважения к родной стране, спортсменам, прославившим Беларусь, формирование основ национального самосознания.

Февраль

Акция "Мова родная-мова сэрца"

Цель: формирование положительного отношения к белорусскому языку,  воспитание  бережного отношения к отечественному духовному и культурному наследию, формирование гражданской позиции.

Май 

Акция "Обелиск"

Цель: формирование гражданско-патриотической позиции, уважения к исторической памяти страны.

свернуть

Электронный каталог игр по гражданско-патриотическому воспитанию

Дзяржаўныя святы, святочныя дні і святочныя даты

Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.

Святочныя дні ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне іншых падзей, прысвечаных традыцыйным датам, ушаноўванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д.


Святочныя даты – гэта традыцыйна адзначаемыя значнай колькасцю грамадзян падзеі, якія не надзяляюцца ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным статусам дзяржаўнага свята, святочнага дня або памятнай даты.

Дзяржаўныя святы
Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;
Дзень Перамогі – 9 мая;
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня;
Дзень народнага адзінства – 17 верасня.
Агульнарэспубліканскія святочныя дні
Новы год – 1 і 2 студзеня;
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 23 лютага;
Дзень жанчын – 8 сакавіка;
Свята працы – 1 мая;
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – 7 лістапада.
Рэлігійныя святочныя дні
Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) – 7 студзеня;
Вялікдзень – па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій;
Радаўніца – па календары праваслаўнай канфесіі;
Дзень памяці – 2 лістапада;
Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) – 25 снежня.
Прафесійныя святочныя дні ў знак прызнання заслуг работнікаў асобных прафесій, галін гаспадаркі і сфер дзейнасці
Прафесійныя святочныя дні ў азнаменаванне выдатных заслуг відаў і родаў войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у абароне Айчыны
Iншыя святочныя дні
Дзень спажыўца – 15 сакавіка;
Дзень сям’і – 15 мая;
Дзень аховы навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня;
Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня;
Дзень ведаў – 1 верасня;
Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня;
Дзень міру – трэці аўторак верасня;
Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка;
Дзень маці – 14 кастрычніка
Дзень інвалідаў – 3 снежня;
Дзень правоў чалавека – 10 снежня;
Дзень беларускага кіно – 17 снежня.

Вытокі: https://president.gov.by/be/gosudarstvo/prazdniki

свернуть

Беларускія народныя святы і абрады

Беларускія народныя святы і абрады

СВЯТЫ – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы – царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да купалля – свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

АБРАДЫ – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца.

Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды. Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Народныя беларускiя святы

1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня) Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году. Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

2. Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага) Грамніцы — палавіна зіміцы. Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

3. Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня) Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла! Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

4. Гуканне вясны (з 14 сакавіка) Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці! Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

5. Саракі. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

6. Камаедзіца. Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

7. Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п. красавіка) На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

8. Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля) У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі: Не я б’ю, вярба б’е, За тыдзень — Вялікдзень. Будзь здароў, як вада, А расці, як вярба! Будзь здароў на ўвесь год! Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу. Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары. Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

9. Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

10. Наўскі Вялікдзень. Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца(Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык. Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

11. Юр'я. Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

12. Зялёныя святкi або Сёмуха. Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест. Некалі даўно маладыя дзяўчаты з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

13. Купалле. У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня. З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе". Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

14. Дажынкі. Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі,танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета. Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі. Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

15. Пакровы. Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

16. Дзяды. Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.). У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

17. Зімовыя святкі. Зімовыя святкi. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 6 студзеня.

свернуть

Выхаванне  дзяцей ў традыцыях беларўскай этнапедагогiкi

Выхаванне  дзяцей ў традыцыях беларўскай этнапедагогiкi

         Народная педагогiка нарадзiлася на зямлi разам са з,яўленнем "чалавека разумнага".  Праца стварыла чалавека и стала першым сродкам выхавання. Народная педагогiка з,явiлася  ў выніку неабходнасцi перадаваць ад пакалення да пакалення неабходныя веды, уменнi, нормы грамадскiх паводзiн.

         Народная мўдрасць вўчыць  як мага раней пачынаць выхаванне. Жорсткае стаўленне да дзяцей на Беларўсi -  з ява рэдкая, нават выключная. Адносiны бацькоў да малых звычайна мяккiя, але патрабавальныя. ў фальклоры сустракаецца такое сцвярджэнне:

  • Не бiце дубцамi, навучыце слоўцамi.
  • Не крычы, а лепей вучы.
  • З пестўнка нiчога не будзе.
  • Няшчасныя тыя дзеткi, якiх не жураць нi бацька, нi матка.

Народ вучыць бацькоў выхоўваць ў дзiцяцi самастойнасць, не пеставаць яго. У выхаваннi галоўнае - перакананне, унушэнне, тлумачэнне, прыклад дарослых, парада, практыкаванне, заахвочванне, ухваленне i асуджэнне, у выключных выпадках - пакаранне.

Галоўным крытэрыем маральнасцi ў беларўсаў заўседы было  стаўленне да працы, яго стараннасць, умельства: працаваць не любiш  - чалавекам не будзеш.

Асноўны прынцып беларускай этнапедагогiкi  - выхаванне дзяцей у працы, падрыхтоўка iх да самастойнага жыцця. У беларусаў працоўнае выхаванне пачыналася ледзьве не з калыскi. Мацi брала з сабою дзiця ў поле, дзе мiж работай кармiла яго и спявала калыханкi. Дзiця разам з малаком мацi засвойвала традыцыi народа. Сяляне працавалi ад цямна да цямна: апрацоўвалi зямлю, вырошчвалi агароднiну, забяспечвалi сябе адзеннем, абуткам, выраблялi посуд, сельскагаспадарчыя прылады, транспартныя сродкi,кошыкi, займалiся рыбалоўствам, паляваннем, з малых гадоў далучалi дзяцей да працы. Спачатку тыя выконвалi легкую працу, дапамагалi няньчыць маленькiх братоў и сясцер, мылi посуд, пасвiлi гусей.

ў 6-7 гадоў дзяўчатак навучалi прасцi, вышываць, вязаць, гатаваць ежу. ў 14-15 яны сядалi за кросны, пад наглядам мацi I бабулi ткалi палатно, посцiлкi, рўшнiкi. А дзяўчына, якая выходзiла замуж, павiнна была сама наткаць адзенне, бялiзну, абрусы - прыгатаваць пасаг. Малыя хлопчыкi пасвiлi гусей, ў 8-9 гадоў - кароў, ў15-16 аралi, касiлi. Калi вырасталi, яны ўдзельнiчалi ў бўдаўнiцтве хаты.

Нягледзячы на тое, што дзецi пачыналi працаваць з маленства, яны заўседы знаходзiлi час i магчымасць пагуляць. Старажытным сродкам выхавання беларусы лiчылi гульню. У гульнях дзецi далучалiся да звычаяў и традыцый свайго народа, сваей сям,i, адтрымлiвалi першыя працоўныя навыкi. Варта ўзгадаць назвы гульняў: " Агароднiк", " Грушка", " А мы проса сеялi", " Браднiк " I iншыя. Калi дзiця было яшчэ зусiм малое, бацькi ладзiлi яму цацкi з саломы, лену, анучак, а каб такая лялька не пашкодзiла, " не згледзiла", " не ўракла" свайго малога гаспадара, ей не рабiлi вочак i вуснаў.Такая лялька была абярэгам малога ад непрыемнасцяў. Каб энергетычнаму полю дзiцяцi нiчога не паграджала, над калыскай падвешвалi саламянага павука - сваеасаблiвую падвеску, якая вабiла малога сваей сцiплай i таямнiчай прыгажосцю i абараняла яго ад нячыстай силы. Такi павук убiраў у сабе дрэнную энергетыку, таму кожны год яго спальвалi i мянялi на новы.

Беларўсы здаўна выкарыстоўвалi такi метад арганизацыi працы, як талака. Склiкаць талаку - значыць запрашаць суседзяў дапамагчы ў працы. На талаку збiралiся сваякi, сябры, аднавяскоўцы, добрыя знаемыя, дапамагалi апрацоўваць зямлю, збiраць ураджай, будаваць i рамантаваць хату. Талака суправаджалася песнямi, жартамi, вабiла дзяцей и моладзь.

Беларусы умелi не толькi працаваць, але i добра адпачываць. У нашых продкаў шмат святаў. У святочныя днi людзi спявалi песнi, вадзiлi карагоды, жартавалi. Святы паўтаралiся штогод i былi спадпарадкаваны з рухам планеты вакол Сонца. Так утварылася кола святаў: зiмовыя Калядкi, Раство Хрыстова, Водахрыщча, Стрэчанне, Масленiца, вясновыя Саракi, Камаедзiца, Вялiкдзень,  Дабравесце,  Юр,я, гуканне вясны, летнiя Купалле, Семуха, Спас,  восеньскiя Дажынкi, Багач, Пакровы, Дзяды. Акрамя таго, святкавалiся сямейна-абравыя святы: вяселле, радзiны, хрэсьбiны.

Беларусы заўжды сустракалi гасцей вельмi ўрачыста, частавалi iх ўсiм, што было ў хаце. Традыцыйная ежа беларўсаў простая, сытная и здаровая. Скварка i мяса былi на стале звычайна  па святах, а кожны  дзень бавiлiся стравами з бульбы ( бабка, дранiкi, капытка, калдуны). З мучных страў найбольш вядомыя клецкi, зацiрка, з крупяных крупнiк и кашы.  Кашы - найпершая абрадавая страва: на Каляды  - ячневая ( куцця), на хрэсьбiны - бабiна, на вяселле - салодкая каша.  На малаку звычайна не гатавалi, а толькi забельвалi iм стравы, з яго рабiлi сыр, смятану, збiвалi масла. Дзецям давалi сырадой, дрослыя часцей пiлi кіслае   малако ( сыраквашу). Шмат ужывалi агароднiны, рыбы, грыбоў, гатавалi квас, узвары, кiсялi. Такая ежа  дазваляла нашым продкам не толькi добра и сўмленна працаваць, але i нараджаць моцнае патомства. Такая ежа  адпавядае сучаснаму уяўленню пра здаровае харчаванне.

З даўнiх часоў сямейны этыкет патрабуе падтрымлiваць аўтарытэт сваей сям'i сярод знаемых. Згодна з традыцыяй, жонка не лае на мужа, не можа выстаўляць на паказ сямейныя нягоды, яна павiнна ўзвышаць аўтарытэт мужа сярод дзяцей. Шмат прыказак дайшло да нас пра сямейныя адносiны:

  • згода будуе, нягода руўнуе;
  • не расказвай нiкому, што робiцца ў дому;
  • баба без мужыка як калесы без каня.

Вялiкую ўвагу ўдзялялi выхаванню ў дзяцей  павагi да бацькi i мацi. Дзецям не дазвалялася павышаць голас на бацькоў, спрачацца з iмi. Слова бацькоў было законам для дзяцей.

На працягу стагоддзяў этнапедагогiка была амаль адзiным сродкам выхавання людзей. Яна стварыла адпаведны тып асобы: працавiтай, шчырай, сумленнай. дабразычлiвай, гуманнай, гасцiннай и г.д.

І сення , каб выхаваць гарманiчна развiтую,  нацыянальна свядомую асобу з лепшымi якасцямi грамадзянiна, працаўнiка I   сем'янiна, мы звяртаемся да народнай мудрасцi, да гiсторыi свайго народа, яго традыцый i звычаяў.

Літаратура:

  1. Аляхновіч А., Рахчэеў М.,Фядосік А., Беларўскі дзіцячы фальклор – Мінск,1994.
  2. Грымаць А. А. Метад. дапам. / А.А.Грымаць, Л.М.Варанецкая, .В.Пашкевіч. – Народная педагогіка беларўсаў. – Мн.: Выд. ўл. М. Скакўн, 1999. – с. 256.
  3. Красіла,  А., Мой родны край завецца Беларўссю – Мазыр, 2004.
свернуть

Цацкi ў беларускай народнай педагогiцы

Цацкi ў беларускай народнай педагогiцы

       

       Усе важнейшыя ўласцівасці асобы закладваюцца ў дзяцінстве.  Сення цяжка сабе уяівць развіцце и станауленне асобы дзіцяці без цацак. Іх педагагічны эфект быў заўважаны вельмі даўно. Цацка – прадмет, прызначаны для дзіцячых гульняў, які дае ўяўленне пра рэчы і вобразы, дапамагаючы дзіцяці пазнаваць навакольны свет і з’яўляецца адным са сродкаў разумовага, эстэтычнага і фізічнага выхавання. Змест і знешні выгляд цацкі вызначаюцца канкрэтнымі выхаваўчымі задачамі ў адпаведнасці з узростам, развіццѐм і інтарэсамі дзіцяці (адрозніваюць дыдактычныя, тэхнічныя, тэатральныя, музычныя, спартыўныя цацкі, а таксама цацкі-забаўкі).

        

         Цацкі выкарыстоўваюцца таксама як сувеніры і мастацкія вырабы для аздаблення інтэр’ераў. На Беларусі самымі старажытнымі і распаўсюджанымі былі гліняныя цацкі, пустацелыя гліняныя шарыкі, яйкі з каменным шарыкам унутры, фігурныя цацкі свістулькі. Верагодна, гэтыя цацкі ў старажытныя часы мелі таксама і рытуальнае прызначэнне: свіст ці бразгаценне павінны былі адганяць злых духаў. Фігуркі людзей, якія абазначалі продкаў, хатніх жывѐл, ляпілі з надзеяй паўплываць на дабрабыт сям’і. Масавы выраб гліняных цацак пачаўся ў ХІ–ХІІІ стагодзях разам з развіццѐм ганчарства. Свістулькі рабіліся ў выглядзе птушак і конікаў, ляпілі фігуркі людзей. Яны вызначаюцца умоўнасцю форм і вобразаў, створаныя прасцейшымі прыѐмамі лепкі. Сярод знаходак XVI–XVII стагоддзяў сустракаюцца вырабы, ўпрыгожаныя зялѐнай, карычневай, празрыстай палівай.

        Свайго росквіту мастацтва глінянай цацкі дасягнула ў XIX – першай палове XX стагоддзя, калі цацкі вырабляліся практычна ва ўсіх ганчарных цэнтрах Беларусі. Для большасці цацак характэрна выпрацаваная яшчэ ў старажынасці стылістыка–абагуленасць, стылізаванасць і ўмоўнасць форм. Звычайна іх пакрывалі зялѐнай, карычневай або жоўтай палівай, а ў традыцыйных цэнтрах чорна задымленай керамікі цацкі мелі чорны колер. З канца ХІХ стагоддзя пашыраецца таксама цацка наіўна-рэалістычнага характару, у якіх дакладна і падрабязна мадэляваныя фігуркі жывел, людзей у тагачасным адзенні, часта ў нескладаным дзеянні. Значнае пашырэнне ў народным побыце мела драўляная цацка, звычайна з імітацыяй рухаў ці дзеяння. Папулярнымі былі пілавальшчыкі. Для пілавальшчыка-адзіночкі з дошчачкі выстругвалі схематычны сілуэт чалавечай фігуры, у плечы ўстаўлялі дзве палачкі-рукі, а ў іх жорстка мацавалі «пілу» з трэскі. 
Ніжні завостраны канец цацкі ўтыкалі ў бульбіну, якая служыла процівагай. Цацку ставілі на край стала і яна паціху пагойдвалася – «пілавала» бервяно.

   Складаней было зрабіць парных пілавальшчыкаў. Адзін стаяў на дошчачцы-аснове, а другі на перакладзіне, што імітавала падстаўку для распілоўкі бярвенняў. Праз стойкі падстаукі і «пілу», за якую трымаліся фігуркі, прапускаўся каленчаты рычажок з дроту. Круціш за рычажок і пілавальшчыкі пілуюць. Дрывасекі ці кавалі (мядзведзь і каваль) рабіліся на гарызантальных палачках. На верхняй – адзін, на ніжняй – другі. Пасоўваеш палачкі ўправа-улева, і кавалі па чарзе б’юць па «кавадле». 
Акрамя такіх рухаючыхся драўляных цацак рабілі і іншыя, напрыклад, цацкі-птушкі. Іх падвешвалі над дзіцячымі калыскамі, што садзейничала эстэтычнаму развіццю асобы. Акрамя выхаваўчага значэння, яна часта мела і магічны, абарончы сэнс.

      Народная цацка і сѐння мае педагагічнае значэнне, выконваючы, акрамя ўсяго пералічанага, функцыю далучэння новых пакаленняў да традыцыйнай культуры беларускага народа, што так важна ў сучасным глабалізаваным свеце.


Літаратура

1.Жаўняровіч Г.Д. «Цацкі ў беларускай народнай педагогіцы”
1. Ракава Л. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вѐсцы. / Л.В.Ракава – Мн.: «Ураджай», 2000. – с. 111. 2. Сахута Я. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: 2-ое выд.,
перапрац. і дап. / Я. Сахута. – Мн.: Беларусь, 2001. – с. 110.
3. Грымаць А. А. Метад. дапам. / А.А.Грымаць, Л.М.Варанецкая, .В.Пашкевіч. – Народная педагогіка беларусаў. – Мн.: Выд. Ул. М. Скакун, 1999. – с. 256.

4. Сахута Я. Народнае мастацтва Беларусі. – Мн.: БелЭн, 1997. – с. 287.

свернуть

Электронная книга "75 историй о войне"